Высоту 72,9 метра на окраине Сморгони солдаты назвали «Золотой горкой» за то, что много русских полегло на ее склонах в годы Первой мировой войны. О штурме горки в 1916 году напоминают две воронки. Сегодня это историко-культурный комплекс под открытым небом «Золотая горка». 14 сентября сотрудники историко-краеведческого музея провели субботник на этом туристическом объекте.
Субботник приурочен к началу обороны Сморгони в Первую мировую войну – военные действия здесь начались 15 сентября 1915 года.
Работники музея навели порядок на территории «Золотой горки»: покосили и убрали траву, собрали мусор.
По словам Елены Вячеславовны, «Золотая горка» - замороженный объект. Проект его благоустройства разработан, но пока нет финансовой возможности его реализовать.
- Мы приглашаем к сотрудничеству заинтересованных людей, которым небезразлична история нашего родного края. Будем благодарны за помощь в благоустройстве значимого для Сморгони объекта, - отметила Елена Бобина.
Дзеці – вельмі дапытлівы народ. Ім падабаецца вандраваць па родным краі, знаёміцца з яго гісторыяй, з самабытнай народнай культурай. Знаёмства з побытам нашых продкаў пачынаецца з наведвання школьных краязнаўчых музеяў. Для вучняў пачатковых класаў Сыраваткінскай базавай школы была арганізавана экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі «Вішнеўская сярэдняя школа».
Сустрэла і гасцінна запрасіла наведаць выставы загадчык музея. Пераступіўшы парог музея, дзецi быццам перанесліся ў часе і апынуліся ў даўнейшым жылым пакоі, дзе знаходзіліся знаёмыя і не зусім знаёмыя iм рэчы: ліхтары і прасы, прыгожыя сурвэткі з карункамі ручной работы, маслабойкі, лапці, гліняны і шкляны посуд, сумкі, лямпы-газніцы, рэшата і шмат іншых рэчаў, аб якіх вельмі цікава апавядала Нэлі Тумаш. Гэта было свайго роду падарожжа па роднай зямлі. А колькі радасці і захаплення было ў вучняў! Дзеці ўважліва слухалі аповед экскурсавода, задавалі шмат пытанняў. Кожнаму хацелася даведацца аб прызначэнні незвычайных для іх прадметаў, патрымаць іх у руках, высветліць, як яны працуюць.
Папоўніўшы свой багаж новымі ведамі аб жыцці і занятках нашых продкаў, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі дакрануцца да часцінкі гісторыі.
Яшчэ адзін турыстычны аб’ект - вежа-дазорца - неўзабаве з’явіцца побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары.
«Цяпер у Крэве ствараецца ўнікальны аб’ект для Беларусі. Усе працы выконваюцца, наколькі магчыма, з ужываннем традыцыйных матэрыялаў і інструментаў, каб гэта было максімальна прыбліжана да тых тэхнік, якія існавалі ў старажытнасці. Гэта не толькі турыстычная цікавостка, але і выразны прыклад, рэпрэзентацыя вежавай сігнальнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага», - адзначыла дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна, якая на дабрачыннай аснове ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва праектам і каардынацыю дзеянняў яго ўдзельнікаў на ўсіх этапах.
Па словах Алены Бобінай, вежа будзе мець амаль 10-метровую вышыню, сцены з сасны, асобныя элементы, такія як дзверы, будуць выкананы з дуба, чатырохскатны дах будзе накрыты гонтай. Унутры пабудовы частка падлогі – са шкла, дзе будуць дэманстравацца рэшткі падмурка 14 стагоддзя, якія былі выяўлены археолагамі падчас папярэдніх раскопак. Драўляныя канструкцыі будуць штучна састараныя, таксама забяспечыцца ўстойлівасць драўніны да наступстваў прыроды і супрацьпажарная бяспека пабудовы. Каваныя элементы будуць зроблены па ўзору тых, што знойдзены падчас раскопак у Крэўскім замку.
Будзе добраўпарадкавана і тэрыторыя вакол вежы. З’явяцца прыступкі, прычым з двух бакоў: з аднаго – больш вертыкальныя, крутыя (для людзей фізічна загартаваных), з другога – плаўныя, па якіх можна было б дабрацца да вежы людзям сталага ўзросту, а магчыма і з асаблівасцямі фізічнага развіцця.
Адначасова наверх на вежу зможа падняцца абмежаваная колькасць людзей – да 10 чалавек. Таму ёсць задумка зрабіць побач драўляны памост, дзе можна будзе перадыхнуць. Папрацуюць каля вежы і арбарысты, якія дапамогуць прывесці ў парадак багатую расліннасць.
«Вежа мае быць сціплай, простай, аскетычнай, максімальна прыбліжанай да свайго часу. Дакладна ніхто не можа сказаць, як выглядалі падобныя аб'екты ў 14 стагоддзі, але наша кампетэнтная каманда ў цесным супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі прыкладае ўсе намаганні да таго, каб выканаць яе ў максімальна магчымай адпаведнасці часу.
Мы верым, што новы аб’ект, размешчаны на самай высокай кропцы ў Крэве, будзе выклікаць вялікі інтарэс у турыстаў. З вежы адкрыюцца цудоўныя краявіды на гістарычны ландшафт і помнікі старажытнага Крэва», - зазначыла Алена Вячаславаўна.