

У музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча – новы загадчык. Больш за год гэта пасада заставалася вакантнай, цяпер яе заняла Алена Ермалаева, былая настаўніца Сольскай сярэдняй школы. Алена Чаславаўна – поўная энтузіязму і планаў на будучыню.
- У бліжэйшы час зоймемся аднаўленчымі работамі. Спецыялісты будуць фарбаваць хату, мяняць дах, рэканструяваць каплічку, узнаўляць плот і франтон на аборы, - зазначае Алена Ермалаева. - Нядаўна я стварыла у Інстаграм профіль музея-сядзібы, дзе можна пазнаёміцца з нашымі навінамі. Пакуль экскурсіі не праводжу, але неўзабаве атрымаю дазвол, і наведвальнікам можна будзе замаўляць экскурсіі. Пакуль музей людзі наведваюць па квітках без экскурсавода. На наступны год мы плануем аднавіць правядзенне свята “Кушлянскі фэст”.
- Што, акрамя экскурсій, думаеце прапанаваць наведвальнікам?
- Будзем праводзіць майстар-класы па кераміцы. Дарослыя і дзеці будуць мець магчымасць сваімі рукамі зрабіць медальён з выявай Францішка Багушэвіча. Пачнём арганізоўваць невялікія музычныя імпрэзы.
- Але і без экскурсій, і нейкіх дадатковых мерапрыемстваў у Кушляны едуць людзі?
- Так! У наведвальнікаў – вялікая зацікаўленасць да гэтага месца. Толькі за два тыдні ліпеня ў нас пабывалі людзі з Брэста, Гомеля, Гродна, Слоніма, Навагрудка, Санкт-Пецярбурга, Лагойска, Смаргоні… Прычым гэта не вучнёўскія групы, сюды едуць сем’ямі, сяброўскімі кампаніямі. Асабліва шмат наведвальнікаў па суботах і нядзелях.
- Чым так вабяць Кушляны?
- Найперш сваёй аўтэнтычнасцю, гістарычным духам, цудоўнымі пейзажамі… Захавалася хата паэта 1896 году пабудовы і каменная абора. Сам маёнтак Багушэвічы набылі ў 1749 годзе і да 1940 году ім карысталіся. Захаваўся стары парк пры сядзібе. У ім ёсць дрэвы, якім па 200 – 300 гадоў. Сядзіба і сёння дае магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак у XIX стагоддзі.
- Якія экспанаты музея выклікаюць найбольшы інтарэс?
- У хаце экспануюцца рэчы, якія праменяць Багушэвічавай энергетыкай: пісьмовы стол, крэслы, рукапісы… Родавыя медальёны сям’і, гісторыя якіх бярэ пачатак у XVIII стагоддзі: у гэтых рэчах да энергетыкі Багушэвічаў далучаецца і моц часцінак мошчаў святых, якія прывезены з месцаў паломніцтва. Медальёны ахоўвалі род Багушэвічаў на працягу стагоддзяў ад хвароб і няшчасцяў. Сёння гэтыя сакральныя рэчы гояць душэўныя раны тым, хто прыйшоў у хату засведчыць сваю пашану і гонар славутаму суайчынніку, хто сілы і талент аддае дзеля росквіту Бацькаўшчыны.
У каменнай аборы месціцца выстава прылад працы і прадметаў побыту беларускага сялянства канца XIX – пачатку XX стагоддзяў. Людзі імі таксама цікавяцца. Непадалёку ад сядзібы – Лысая гара, дзе, па легендах, некалі існавала язычніцкае капішча. Захаваўся камень, на якім пасля смерці паэта сябры зрабілі надпіс: “Памяці Мацея Бурачка. 1900 г.”.
- Алена Чаславаўна, перад тым як стаць загадчыкам музея, даводзілася тут бываць?
- Безумоўна! Вазіла сюды сваіх вучняў, нам вельмі падабаліся экскурсіі, якія ладзіў мой папярэднік Алесь Жамойцін, а на завяршэнне – іграў на дудачцы. Пасля наведвання музея рабіла прэзентацыі. Тады я і ўявіць не магла, што буду тут працаваць. Асоба Францішка Багушэвіча і гэта месца тады мяне цікавілі, а цяпер – тым больш. Усіх запрашаю у музей, упэўнена: кожны наведвальнік тут знойдзе для сябе нешта цікавае і важнае.
Галіна АНТОНАВА
Фота аўтара

С приветственным словом выступил заместитель Министра спорта и туризма Республики Беларусь Олег Андрейчик. Он отметил важность открытия туристических информационных центров для развития туризма в стране, для продвижения туристического потенциала регионов.
Олег Евстафьевич обратил внимание: в стране зарегистрировано и действует 30 ТИЦ, 17 из которых появились в первом полугодии текущего года. Туринфоцентры сегодня выполняют не только информационную функцию, но и являются координаторами развития туризма в своих регионах. Основная цель ТИЦ - создание туристических продуктов и продвижение их на внутреннем рынке.
Лидер по количеству действующих ТИЦ - Витебская область. Здесь их открыто 13. На втором месте Гродненская область - 12 туринфоцентров.
Брестская область - единственная, где на данный момент нет ни одного ТИЦ. Но это дело времени. В дальнейшем ТИЦ станут выполнять роль комплексных региональных центров развития туризма, в том числе на базе которых будут созданы экскурсионные бюро.

23 – 24 июля Сморгонский районный туринфоцентр принимает участие в республиканском семинаре по обмену опытом «Роль туристических информационных центров в развитии внутреннего и въездного туризма», организованным Национальным агентством по туризму совместно с управлением спорта и туризма Гродненского облисполкома.

Продолжается набор заявок на XXII Республиканский туристический конкурс «Познай Беларусь» 2024 года и IV Республиканский конкурс социальной рекламы «#ПознайБеларусь»!
Более подробную информацию на сайте https://www.belarustourism.by/
Отделом спорта и туризма Гродненского городского исполнительного комитета совместно с Белорусским институтом стратегических исследований проводится онлайн-опрос туристов и жителей города Гродно с целью изучения мнения общественности на тему «Туристические предпочтения гостей и жителей города Гродно». https://opros.bisr.by/index.php/412848?lang=ru