Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

11 апреля 2016 г.
Навіны чэмпіянату-2016

5 красавіка камітэт па клубнаму ліцэнзаванню выдаў ліцэнзію № 12 футбольнаму клубу “Смаргонь”. ФК “Смаргонь” – удзельнік футбольнага чэмпіянату 2016 года (першая ліга).

*** 7 красавіка ў Доме футбола ў Мінску адбылася жараб’ёўка чэмпіянату-2016, вынікам якой стаў каляндар гульняў першай лігі. Навінкай стала тое, што туры расцягнуты на 2 дні, клубам прадастаўляецца магчымасць самім вызначаць, праводзіць гульню ў суботу ці ў нядзелю. Каманда, якае прымае, павінна за 5 дзён паведаміць свайму саперніку дзень і час сустрэчы, а таксама колеры сваёй формы.

*** Першую гульню чэмпіянату ФК “Смаргонь” правядзе ў гасцях 16 або 17 красавіка. Сапернікам нашай каманды будзе “Зорка-БДУ” (г. Мінск).


11 апреля 2016 г.
АНОНС: приглашаем на концерт Екатерины Голицыной

Приглашаем на концерт Екатерины Голицыной


11 апреля 2016 г.
У суботу, 9 сакавіка, на сваім полі ФК “Смаргонь” прымаў ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4”

У суботу, 9 сакавіка, на сваім полі ФК “Смаргонь” прымаў ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4”, каманду другой лігі чэмпіянату. І амаль не праігралі гасцям.

У першым тайме футбалісты “Смаргоні”, напэўна, неяк расслабіліся – усё ж сапернік з ніжэйшай лігі. За што і паплаціліся: на перапынак пайшлі з голам у нашы вароты. Зразумела, трэнер Мікалай Рындзюк даў футбалістам добрага прачуханца, і другі тайм хлопцы пачалі з іншым настроем. Гульня пайшла больш агрэсіўная, але і больш удалая. Было некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот саперніка, скарыстаць магчымасць змог толькі Алексей Лазко. Нічыя – 1:1.

Састаў нашай каманды: Давыдаў, Гальцоў (Пікуль, 82), Лазко, Смунёў, Мацвеяў (Яблонскі, 46), Ганчарук, Ганіч (Кіслы, 60), Лоўгач (Чудноўскі, 46), Тараканаў (Бандарэнка, 55), Талканіца (Яцкевіч, 60), Крот (Клешчанок, 55).


11 апреля 2016 г.
АНОНС: объявляется конкурс «Предприниматель года»

Отдел экономики Сморгонского райисполкома информирует о проведении Национального конкурса «Предприниматель года».

Дополнительная информация об условиях участия в конкурсе размещена на сайте Министерства экономики Республики Беларусь (http://economy.gov.by/ru/small_business/businessman).

По материалам сайта Сморгонского райисполкома


11 апреля 2016 г.
АНОНС: районный центр культуры приглашает

Сморгонский районный центр культуры приглашает


11 апреля 2016 г.
9 красавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылася сустрэча футбольнага клуба “Смаргонь” з балельшчыкамі

На сустрэчу прыйшлі смаргонскія аматары футбола, як дарослыя, так і дзеці, некаторыя члены савета клуба, быў прадстаўнік РАУС, дырэктар клуба, трэнерскі састаў і, вядома ж, футбалісты.

Адбылося прадстаўленне каманды, прэзідыум адказаў на пытанні балельшчыкаў.


11 апреля 2016 г.
9 красавіка прайшлі сустрэчы па валейболу сярод каманд працоўных калектываў прадпрымстваў і сяльгасарганізацый Смаргонскага раёна

Круглагадовая спартакіяда: сустрэчы па валейболу

У І групе назіралася сапраўдная барацьба, у выніку якой перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама. Другое месца занялі валейбалісты ААТ “Смаргонскі агрэгатны завод”, трэцяе – вайскоўцы в/ч 2044. Каманда ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №41” заняла 4 месца, замкнулі пяцёрку ўдзельнікаў спаборніцтваў валейбалісты РУП “ЖКХ”.

Калі ў І групе спаборнічалі паміж сабой пяць каманд, то ў ІІІ групе толькі дзве каманды пазмагаліся за 1 і 2 месца – ААТ “Шутавічы-Агра” і ВКУП “Саўгас Смаргонскі”. Менавіта ў такім парадку і размеркаваліся месцы. Здзіўляе тое, што ў гэтым годзе на спаборніцтвы па валейболу не прадставілі свае каманды іншыя сяльгаспрадпрыемствы.


11 апреля 2016 г.
8 красавіка 16 дэпутатаў Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у пасадцы лесу

8 красавіка, 16 дэпутатаў Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Іванам Іванавічам Рамановічам прынялі ўдзел у пасадцы лесу ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2016”.

У раёне “Залатой горкі” высаджвалі бярозкі.


08 апреля 2016 г.
Маршрут прэс-аўтапрабегу

6 мая 2016 года:

9.00 — Рэгістрацыя і кава-паўза ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі (вул Кутузава, 23, другі паверх). Агляд экспазіцыі музея.

10.00 — Ад’езд ад гасцініцы “Смаргонь” у напрамку на Ашмяны.

10.30 — Смаргонь — Кушляны-ІІ (каардынаты №54°26.504ґ E26°10.581ґ). (21 км.) Экскурсія ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча. (Дырэктар музея Алесь Пятровіч Жамойцін).

11.00 — Праезд праз Кушляны-І і Асіпаны на Солы (30 км). Наведванне Сольскага касцёла (экскурсаводы: Уладзімір Пятровіч Прыхач, Мар’ян Мікалаевіч Дукса). Выступленне народнага фальклорнага ансамбля “Валэйчанка” (Сольскі Дом культуры).

11.45 — Праезд праз Дзевятні да бівака ў ландшафтна-батанічны заказнік Блакітныя азёры (пры спрыяльным надвор’і). Юшка-паўза (экскурсавод Уладзімір Уладзіміравіч Прыхач) (45 км).

12.30 — Прыбыццё ў а/г Жодзішкі (61 км.). Экскурсія да гісторыка-культурных аб’ектаў: кальвінскі збор, калегіюм, старажытны млын (экскурсавод Уладзімір Прыхач), наведванне школьнага гістарычнага музея.

13.15 – наведванне аграсядзібы “Віта” (в. Вайнідзеняты, гаспадыня Алена Яўгенаўна Махнач — аграсядзіба «Віта», в. Вайнідзеняты, 51, т. 80298887519, сайт usadbavita.by, usadbavita.narod.ru).

13.30 — Смаргонь (80 км). Наведванне мемарыялу памяці ахвярам Першай сусветнай вайны (экскурсавод Уладзімір Прыхач). Ускладанне кветак.

14.15 — Міхневічы, прыпынак ля Пакроўскай царквы.

15.00 — Залессе, музей-сядзіба М. К. Агінскага (http://oginskizalesse.by., oginski-muz@tut.by) (91 км). Тэатралізаваная экскурсія (дырэктар Людміла Уладзіміраўна Градзіцкая).

16.00 — Пераезд у Смаргонь (105 км). Падвядзенне вынікаў у раённым Цэнтры культуры. Кава-паўза.

17.00 — Ад’езд.


08 апреля 2016 г.
ПРЭС-РЭЛІЗ-АНОНС: у Год культуры ад Кушлянаў да Залесся

Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Смаргонскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. Запрашаем у пятніцу, 6 мая, далучыцца да сумеснага праекта калег з раённых, рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Аўтапрабег па знакавых мясцінах Смаргоншчыны прымеркаваны да Дня друку і Дня Перамогі. Мэта падарожжа – папулярызацыя гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны Смаргонскага раёна дзеля прыцягнення ўвагі аматараў вандровак, інвестараў і мецэнатаў да культурна-турыстычнага патэнцыялу рэгіёна.

Гістарычная спадчына, адна з галоўных частак якой — помнікі архітэктуры, з’яўляецца каштоўным скарбам, што пакінулі нам продкі. У нашым раёне знаходзяцца як тыповыя ўзоры культавых пабудоў, так і шэраговыя помнікі, якія, хаця і не з’яўляюцца «зоркамі першай велічыні», але спрыяюць захаванню гістарычнага ландшафту краю.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі прэс-аўтапрабегу наведаюць музей-сядзібу ХІХ — пачатку ХХ ст. слыннага паэта-дэмакрата, пачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. У аграгарадку Жодзішкі іх увазе будзе прадстаўлена экскурсія да гісторыка-культурных аб’ектаў ХVI – XVII ст. кальвінскага збору, калегіюму езуітаў, старажытнага млына. У праграме аўтапрабегу наведванне ўнікальнага прыроднага заказніка Блакітныя азёры, аграсядзібы “Віта”, мемарыялу памяці ахвярам Першай сусветнай вайны і інш. Цікавая тэатралізаваная імпрэза-экскурсія чакае падарожнікаў у нядаўна адноўленым палацы грамадскага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі.

Просім да 29 красавіка 2016 г. паведаміць аб сваім удзеле ў прэс-аўтапрабегу і ўказаць колькасць удзельнікаў. Наяўнасць свайго транспарта абавязковая. Кантактныя тэлефоны: 8-01592 – 384-16; 8- 01592- 384-22. E—mail: taiga.nat@mail.ru


Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

ЛЕТО-2024

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси

ТУРИЗМ МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОРТАЛ БЕЛАРУСИ НАЦИОНАЛЬНОЕ АГЕНСТВО ПО ТУРИЗМУ ...
Открыть раздел ТУРИЗМ
Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform