Завадатарам імпрэзы быў выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання “Гісторыка” Зміцер Рагачоў . Музычнае суправаджэнне ажыццяўлялі музыканты ансамбля класічнай музыкі “Вытокі”.
На баль масак пад назвай “Поры года” прыехалі госці з розных куткоў Беларусі, а таксама з Польшчы і Літвы. Сродкі атрыманыя ад правядзення балю і аўкцыёну пойдуць на далейшае развіццё музея-сядзібы.
по материалам сайта:www.shliah.by