Наш адрас: 231042 Гродзенская вобласць, горад Смаргонь, вуліца Кутузава, 19; тэлефон/факс 8 (01592) 4 68 41.
Віртуальны музей: https://sviat1975.wixsite.com/museum-gymn
Дата адкрыцця музея - 8 мая 1988 года.
На 1 студзеня 2021 года ў фондах музея налічваецца ўсяго 6 709 экспанатаў.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- Археолага-этнаграфічныя помнікі Смаргоншчыны.
- Смаргонскія землі ў XIII -XVIII стст.
- Смаргонь і яе ўладары.
- Смаргоншчына - арэна ваенных дзеянняў.
- Смаргонскія землі ў складзе Расійскай імперыі.
- У полымі Першай сусветнай.
- Смаргоншчына ў 20-40-я гады XX ст.
- Вялікая Айчынная вайна (1941-1945 гг.)
- Жыццё. якое абарвала куля (А.С. Іваноў).
- Смаргоншчына ў 40-80-я гады XX ст.
- Плыві, квітней і велічна свяціся на хвалях часу, родная Смаргонь!
- Сваім талентам праславілі наш край.
- Афганістан баліць у маёй душы.
- “... І закрынічыла тут жыццё” (гісторыя школы).
- Народны побыт Смаргоншчыны.
Народны гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі з часу яго адкрыцця ўключаны ў адукацыйны і выхаваўчы працэсы праз розныя накірункі і формы работы. Сёння ён разглядаецца як важны сродак развіцця творчага патэнцыяла асобы, фарміравання яе каштоўнасных арыентацый. Наш музей – гэта плённае супрацоўніцтва настаўнікаў, вучняў, бацькоў, выпускнікоў розных гадоў.
Вялікая колькасць экспанатаў дазваляе прасачыць гісторыю Смаргоншчыны са старажытных часоў да сённяшняга дня, зрабіць экскурсіі, музейныя ўрокі, заняткі і сустрэчы цікавымі і насычанымі. Пасля рэканструкцыі ў 2014 годзе музей стаў асабліва прываблівым для наведвальнікаў.
Характэрным для экспазіцый музея з’яўляецца ўвядзенне элементаў адкрытага захавання экспанатаў і шырокае выкарыстанне матэрыялаў у адукацыйным працэсе. Рарытэтныя помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, аутэнтычныя прадметы этнаграфічнага кутка дапамагаюць вывучэнню асаблівасцей рэгіянальнай гісторыі.
Для музея пачэсна і адказна, што на захаванне ў фонды музея перадаюць асабістыя рэчы, дакументы і іншыя матэрыялы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, вядомыя людзі Смаргоншчыны.
Падчас агляднай экскурсіі «Няхай ніколі не парвецца стогоддзяў повязь» экскурсаводы пазнаёмяць наведвальнікаў з унікальнай, багатай падзеямі гісторыяй Смаргоншчыны, ілюструючы яе дакументамі, фотаздымкамі, прадметамі этнаграфіі, гісторыямі чалавечых лёсаў.
Запрашаем у наш музей!