У межах работы гульнёвай пляцоўкі “Вясёлкавая” для навучэнцаў Сінькоўскай школы была арганізавана забаўляльная праграма “Танцавальнае асарці”. Вучні ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, каб выпрабаваць свае сілы. Сапраўдны талент і прага да творчасці, жаданне паказаць сябе ў мастацтве танца кіравалі канкурсантамі. Падчас танцавальнага спаборніцтва ўдзельнікі прадэманстравалі ўменне танцаваць у розных жанрах. Дзеці адгадвалі танцы розных краін свету, спрабавалі іх паўтарыць, прымалі ўдзел у конкурсах (“Самы спрытны”, “Сляпы танцор”, “Паўтарай за мной”). Артыстызм, пластычнасць, арыгінальнасць і відовішчнасць танцораў Сінькоўскай школы не пакінулі нікога абыякавым. Журы ацаніла сцэнічную культуру, касцюмы, тэхнічнае майстэрства і выканальніцкія здольнасці кожнага з удзельнікаў. Напрыканцы мерапрыемства былі абраны самыя лепшыя танцоры.
полная информация на сайте :www.shliah.by