3 ліпеня наша краіна адзначыць Дзень незалежнасці. Святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень у Смаргоні адбудуцца па вуліцы Савецкай, на плошчы Леніна, у гарадскім парку ды на стадыёне. У праграме запланаваны канцэрты, выставы, а таксама спартыўныя мерапрыемствы. Скончыцца свята салютам у гарадскім парку.
Праграма раённага свята “Квітней пад мірным небам, Беларусь!”, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:
Гарадскі парк
10.00 - 16.00 - Выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці горада і раёна “Жывуць рамёствы продкаў”;
10.00 - 16.00 - Выязны гандаль;
12.00 - 14.00 - Святочны канцэрт з удзелам вядучых калектываў города і раёна “Талентаў россып - да свята краіны” (летні амфітэатр);
12.00 - 16.00 - Выстава УК “Смаргонскі краязнаўчы музей”, прысвечаная Дню вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Беларусь франтавая”;
12.00 - 16.00 - Праца тэматычных інтэрактыўных пляцовак: “Танцуем, каб быць шчаслівымі”, “Смаргонскі край – салодкі край”, “Смаргонь турыстычная”;
12.00 - Спартыўныя спаборніцтвы: турнір па шахматах, гіравы спорт, дартс, стрытбол, настольны тэніс;
12.00 - Паказальныя выступленні навучэнцаў ДЮСШ і СДЮШАР па футболу, стрытболу, дзюдо і цяжкай атлетыцы;
14.00 - 16.00 - Раённы конкурс “Сморгонская минута славы» з удзелам прадстаўнікоў арганізацый горада і раёна (летні амфітэатр);
12.00 - 16.00 - Літаратурная алея пад адкрытым небам ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” “Квітней пад сонцам, наша Беларусь!”;
21.00 - Канцэртная праграма ансамбля “Чараўніцы” (летні амфітэатр);
22.20 - Канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў горада “Беларусь святочная” (летні амфітэатр);
22.55 - Рэспубліканская акцыя “Спяваем гімн разам” (летні амфітэатр).
23.00 - Святочны салют.
Вуліца Савецкая
10.45 - Святочнае шэсце “Квітней пад мірным небам, Беларусь!”;
11.30 - Ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам і партызанам і мемарыяльнага комплексу “Пераправа”.
Цэнтральная плошча горада
11.00 - Мітынг “Ад вызвалення бяром мы пачатак жыцця”.
Гарадскі стадыён
12.00 - 16.00 - Выстаўка зброі, тэхнікі і спецыяльнага абсталявання вучэбнага цэнтра ДУА “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”, службаў РАУС Смаргонскага райвыканкама і Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
12.00 - 16.00 - Спаборніцтвы “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” (гарадскі стадыён);
16.00 - Гульня чэмпіянату Гродзенскай вобласці паміж камандамі ФК “Мядзведзі” і ФК “Ліда-2”;
16.45 - Лёгкаатлетычная эстафета.
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі.