У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лясная паляна”, што каля аграгарадка Жодзішкі , ва ўрачыстай абстаноўцы здадзены ў эксплуатацыю новы трохпавярховы корпус. У ім будзе магчымасць аздараўлівацца дзецям дашкольнікам з бацькамі, дзеткам-інвалідам, у тым ліку калясачнікам.
На ўрачыстасць прыехалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, яго намеснік Віктар Лісковіч, намеснік дырэктара рэспубліканскага цэнтра па аздараўлленні и санаторнаму лячэнню Тамара Бандарэнка і іншыя афіцыйныя асобы.
Як паведаміў генеральны дырэктар будаўнічай фірмы падрадчыка Мікалай Батан, на будаўніцтве новага корпуса буданікамі было асвоена 30,5 млрд бел. рублёў і яшчэ ў 1750 млн ацэньваецца абсталяванне для яго.
по материалам сайта:www.shliah.by