Суботнім сонечным днём калона спартсменаў, у складзе якой былі ветэраны фізкультуры і спорту, урачыста прайшла па вуліцы Савецкай ад СШ №1 да гарадскога стадыёна. Спартыўнае свята адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко.
Словы ўдзячнасці былі выказаны ветэранам спартыўнага руху. Юныя самадзейныя артысты выступілі з песенна-танцавальнымі нумарамі. Потым пачаліся спаборніцтвы.
У праграме – лёгкаатлетычная эстафета, міні-футбол, перацягванне каната, гіравы спорт, настольны тэніс, дартс. Ужо ёсць першыя ўзнагароджаныя, якія занялі прызавыя месцы ў лёгкаатлетычнай эстафеце.