Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

12 июня 2023 г.
Танцуй – і будзь шчаслівы: брэндавае свята побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод» сабраў усіх, хто любіць танцаваць

       «Танцуй не толькі пакуль малады, танцуй у любым узросце – і будзь шчаслівы», - лейтматыў брэндавага свята побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод». Пяты год запар мясцовыя жыхары запрашаюць гасцей разам станчыць польку, «Лысага», «Каханачку»… Двор каля Дома культуры напаўняецца танцорамі рознага ўзросту. Гукі танцавальнай музыкі запаўняюць літаральна ўвесь аграгарадок.

       Удзельнікі «Жодзішкаўскага карагода» – не толькі аматары бытавога беларускага танца, але і музыкі, спевакі, рамеснікі. І ўсё ж галоўны герой фэста - Яго Вялікасць танец. Жывы і імклівы, рухавы і шчыры.

       Сваё танцавальнае майстэрства прадэманстравалі публіцы маленькія танцоры. Самаму юнаму, Рэнату Горскаму, толькі шэсць гадоў. Пасля эстафету перанялі падлеткі, моладзь і больш сталыя танцоры.

       Сярод іх – 64-гадовы Мар’ян Рогач. Мужчына танцуе з маладых гадоў. А на свяце ў Жодзішках у танцах кружыліся яго сын Дзмітрый з нявесткай Святланай і 7-гадовая ўнучка Аліна. Дарэчы, нядаўна Святлана і Дзмітрый на абласным фестывале-свяце побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму», які праходзіў на Лідчыне, у  Дзятве, сталі лаўрэатамі ІІІ ступені. 

       У «Жодзішкаўскім карагодзе» таксама Вольга і Уладзімір Чартовічы, іх сыны – 9-гадовы Багдан і 15-гадовы Максім. Раней танцавала і старэйшая дачка Ангеліна, цяпер яна – студэнтка.

       «Любім танцаваць! - гавораць Чартовічы. – Пасля работы танец – як своеасаблівы рэлакс. Да таго ж ён яднае сям’ю, бо з’яўляецца агульным інтарэсам для ўсіх».

       На свяце танцорам уручылі падарункі, якія падрыхтавалі работнікі Жодзішкаўскага ДК. 

       У той дзень на сцэну пад адкрытым небам выйшлі народныя ансамблі «Хутарок» і «Вечарынка», самадзейныя артысты з Лешчаняцкага і Лылойцінскага сельскіх клубаў.

       У межах свята адбыўся занальны агляд-конкурс фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Свае творчыя нумары прадставілі артысты Смаргоншчыны: узорныя калектывы «Кропелькі» і «Нальшчаначка», народныя – «Кужэліца» і «Валэйчанка», калектыў інструментальнай музыкі «Кушлянская капэла».



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform