15 мая ў 10.00 Залескі Дом культуры запрашае на ІІ адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў.
У праграме выказалі жаданне ўдзельнічаць дзевяць калектываў нашай рэспублікі. Смаргоншчыну будуць прадстаўляць народны тэатр “Батлейка” (Залессе) і лялечны тэатр раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Батлейка – самы старажытны від беларускага мастацтва, застаецца запатрабаванай і сёння. Гэты тэатральны жанр развіваецца, натуральным чынам набывае новыя рысы і сродкі, з дапамогай якіх дзея выходзіць за межы так званай скрыні, пашыраецца жанравая разнастайнасць прадстаўленняў. Адзінае, што застаецца непахісным у большасці твораў, – рэлігійная тэматыка і сацыяльная накіраванасць твораў.