Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

25 мая 2023 г.
Вясёлыя гульні, цікавыя конкурсы і захапляльныя майстар-класы. Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» запрашае гасцей

Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» пройдзе 16 і 17 чэрвеня ў Смаргоні. Свята прымеркавана да 520-годдзя горада Смаргоні. Для жыхароў і гасцей будзе арганізавана цікавая і насычаная культурная праграма, якая абавязкова прыйдзецца да спадобы кожнаму, хто завітае на мерапрыемства.

       Так, 16 чэрвеня ў Смаргоні запланавана ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам. Пасля гэтага адбудзецца адкрыццё аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі «Смаргонь. Старонкі гісторыі» і будзе арганізавана святочнае мерапрыемства «Смаргонь – мой лёс і гонар».

       – Асноўныя святочныя дзеянні ў нас адбудуцца 17 чэрвеня. У гарадскім парку будуць працаваць некалькі так званых факультэтаў «Абаранкавай акадэміі»: гістарычны, культурны, музычны і іншыя. Кожны з факультэтаў прадставіць сваю праграму. Так, напрыклад, культурны факультэт прэзентуе своеасаблівыя брэнды Смаргонскага раёна, сярод якіх свята Купалле, свята мёду і многае іншае. Мы падрыхтавалі на кожнай пляцоўцы цікавыя музычныя батлы, напрыклад прыпевачны батл «Хто каго», конкурс «Самыя смачныя абаранкі». На гістарычным факультэце будзе арганізавана выступленне лялечнага тэатра. А вось на спартыўным факультэце адбудуцца спаборніцтвы па сілавым экстрыме і яшчэ шмат чаго цікавага. Свята абяцае быць сапраўды маштабным і ўрачыстым, таму што да яго арганізацыі мы падыйшлі вельмі адказна, – адзначыла дырэктар Смаргонскага раённага цэнтра культуры Галіна Крацянок.

       17 чэрвеня святкаванне распачнецца адразу на некалькіх пляцоўках гарадскога парка. Так, напачатку ў храме Праабражэння Гасподня і ў касцёле Святога Міхаіла Арханёла пройдуць богаслужэнні. А далей удзельнікаў мерапрыемстваў чакае тэатралізаванае шэсце да цэнтральнай плошчы горада, дзе пасля адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.

       Тут запланавана канцэртная праграма музычнага тэатра «Рада» и хора Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, канцэртная праграма з удзелам Заслужанага артыста Беларусі Віктара Цыркуновіча і фіналістаў праекта «Х-Фактар. Беларусь», а таксама выступленне групы «Аура». Акрамя гэтага ў межах святкавання будуць узнагароджаны пераможцы фестывальных конкурсаў.

       Таксама адбудзецца прэзентацыя вясковых падворкаў «Куточкі роднай Смаргоншчыны», прэзентацыя абаранкаў ад кухмістра Францішка Ксаверыя Агінскага, паказ модных калекцый узорнай студыі моды «Страказа», фестываль-конкурс юных мадэльераў і выступленні дзіцячых школ мастацтваў.

       Напрацягу дня будуць працаваць разнастайныя выставы, гандлёвыя і тэатралізаваныя пляцоўкі. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у вясёлых гульнях і забавах, а таксама спаборніцтвах эрудытаў. Для прысутных будуць праведзены цікавыя і захапляльныя майстар-класы па розных відах народнага майстэрства, бальных танцах і многім іншым. Скончыцца фестываль-кірмаш яскравым піратэхнічным прадстаўленнем.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform