«1812. Адступленне Напалеона» - так называлася гістарычная гадзіна, якая прайшла ў музеі для вучняў 7 класа гімназіі г. Смаргоні.
Галоўны захавальнік фондаў, Картавік П.П., расказаў аб прычынах Айчыннай вайны 1812 года. Аб удзельніках баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, сярод якіх быў граф Пшаздзецкі – уладальнік Смаргоні. Аб прыбыцці 5 снежня ў мястэчка імператара Напалеона і яго генералаў. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў расповед пра напалеонаўскі клад.