Крэўскі замак – гэта каштоўны помнік архітэктуры, які мае свае асаблівасці. Ён быў самай першай крэпасцю, якую цалкам узвялі з каменю. Цяпер Крэўскі замак – руіны, якія пачалі рэстаўрыраваць.
Частку з іх навучэнцы ўбачылі на свае вочы. Ад экскурсавода вучні даведаліся пра цікавую гісторыю замка, пра найбольш знамянальныя падзеі, якія адбываліся на крэўскай зямлі. Навучэнцы ўважліва слухалі, уключаліся ў абмеркаванне цікавых момантаў. Спадабаліся вучням гульні з воінамі. Удалося патрымаць у руках зброю, шлемы, кальчугу.
Вандроўка па Крэўскаму замку прынесла шмат уражанняў, дзеці вярталіся дадому задаволеныя.