Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

17 октября 2022 г.
У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава Эдуарда Мацюшонка «Дзяды»

        «Давайце не будзем сёння гаварыць пра мяне, а толькі пра нас і нашых продкаў, бо калі б іх не было, не было б і нас. У гэты дзень мы павінны з удзячнасцю пакланіцца продкам, сказаць ім дзякуй, зрабіць усё, што можам, добрае для іх», - менавіта з гэтай прапановы вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка пачалася імпрэза ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

       Насамрэч, гэта было не проста адкрыццё выставы «Дзяды». Кожны з прысутных не толькі пазнаёміўся з глыбокімі работамі майстра, але і ўспомніў сваіх продкаў, перасэнсаваў сваё жыццё.  «Кожны з нас павінен ведаць свой род, тады будзе павага да яго», - адзначыў мастак і прапанаваў пазнаёміцца са сваім генеалагічным дрэвам, якое было прадстаўлена з фотаздымкаў. Кожнае фота – як часцінка вялікага пазла, дакладней, карціны жыцця продкаў мастака. Праўда, там ёсць белыя лісты – гэта тое, што не засталося ў памяці.

       Пасля гэтага Эдуард Мацюшонак зрабіў экскурсію па экпазіцыі, расказаў пра адчуванне свайго духоўнага свету, калі ствараў прадстаўленыя працы. І станавілася зразумела, чаму мастак менавіта так пачынаў пісаць і што з гэтага атрымалася. Кожная работа –  аповед пра нашы адносіны з продкамі, пра духоўны свет, пра нашу адметную гісторыю, незабыўныя краявіды.

       Пасля такога пранікнёнага аповеду-роздуму ўсіх, хто прысутнічаў на адкрыцці выставы, дырэктар музея Алена Бобіна запрасіла за стол. Адмыслова прыбраны, засцелены тканымі посцілкамі, устаўлены стравамі, у тым ліку і прыгатаванымі па рэцэпце нашых бабуль, прысутныя прыпомнілі сваіх родных, якіх ужо няма ўжывых. На адкрыцці выставы былі не толькі смаргонцы, але і мінчане, маладзечанцы, вілейчане, жыхары Астравецкага раёна і іншых куткоў Беларусі. Але ў гэты момант адчувалі сябе як адно цэлае. Нездарма кажуць: памяць яднае.

 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform