Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

26 июля 2022 г.
Фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва» запрашае

       Для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы да канца года ўведзены безвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь. Замежныя госці змогуць не толькі наведаць сваіх родных, але і бліжэй пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай нашай краіны.

       Гонарам Смаргонскага краю, безумоўна, з’яўляецца Крэўскі замак. Першы цалкам каменны замак у Вялікім княстве Літоўскім, ад якога засталіся толькі рэшткі, сёння актыўна рэстаўруецца. Старажытны помнік архітэктуры прываблівае беларускіх і замежных турыстаў, якія сваімі вачыма імкнуцца пабачыць унікальную славутасць. 

       Сёння Крэўскі замак прапануе гасцям цікавыя экскурсіі, ля яго сцен у летні перыяд ладзяцца розныя мерапрыемствы. Традыцыйным стаў фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва», які ўжо каторы раз збярэ тых, хто хоча далучыцца да аднаўлення культурнай спадчыны Беларусі. У гэтым годзе ён адбудзецца 13 жніўня. 

       У кожнага наведвальніка фэсту будзе магчымасць адчуць сябе сапраўдным майстром керамічнай справы, таму што лепшыя керамісты з розных рэгіёнаў рэспублікі правядуць разнастайныя майстар-класы. Заўсёды даспадобы гасцям кірмаш цудоўнай керамікі на любы густ - ад традыцыйнай да сучаснай паліванай, ад посуду да сувеніраў. Для самых маленькіх будуць прадугледжаны зоны гульняў і творчасці. Святочны настрой створаць выступленні творчых гуртоў, сапраўдныя беларускія гульні і забаўкі.   

       Арганізатары фестывалю ўпэўнены, што жыхары суседніх краін, наведаўшы мерапрыемства, не пашкадуюць аб гэтым. Ганчарства – адно з самых старажытных мастацкіх рамёстваў Беларусі. Таму, дзе, калі не ў нас, можна пазнаёміцца з майстэрствам керамістаў, якія кавалак звычайнай гліны пераўтвараюць у шэдэўр?



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform