У Дзень Незалежнасці у гарадскім парку праходзіў продаж-дэгустацыя страў мясцовай кухні, працавала стылізаваная карчма «Прысмакі па-смаргонску». Дранікі, бліны з розным начыннем, запяканка з тварагу, медавуха - усе гэтыя прысмакі прыгатаваныя па старадаўнім рэцэптам. Побач з ёй дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах дэманстравалі гасцям свята побытавыя танцы. Кожны жадаючы мог паспрабаваць беларускія стравы і станцаваць пад жывую музыку.