У суботу, 9 сакавіка, на сваім полі ФК “Смаргонь” прымаў ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4”, каманду другой лігі чэмпіянату. І амаль не праігралі гасцям.
У першым тайме футбалісты “Смаргоні”, напэўна, неяк расслабіліся – усё ж сапернік з ніжэйшай лігі. За што і паплаціліся: на перапынак пайшлі з голам у нашы вароты. Зразумела, трэнер Мікалай Рындзюк даў футбалістам добрага прачуханца, і другі тайм хлопцы пачалі з іншым настроем. Гульня пайшла больш агрэсіўная, але і больш удалая. Было некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот саперніка, скарыстаць магчымасць змог толькі Алексей Лазко. Нічыя – 1:1.
Састаў нашай каманды: Давыдаў, Гальцоў (Пікуль, 82), Лазко, Смунёў, Мацвеяў (Яблонскі, 46), Ганчарук, Ганіч (Кіслы, 60), Лоўгач (Чудноўскі, 46), Тараканаў (Бандарэнка, 55), Талканіца (Яцкевіч, 60), Крот (Клешчанок, 55).