Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

25 ноября 2021 г.
Памяць Уладзіміра Шчаснага

       15 лістапада 2020 года не стала Уладзіміра Шчаснага, слыннага сына смаргонскай зямлі: беларускага дыпламата, пісьменніка, перакладчыка і публіцыста, ганаровага грамадзяніна горада Смаргоні. 

       Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 25 лістапада 1948 года ў Смаргоні, скончыў СШ № 2. 

       Уладзімір Рыгоравіч быў захоплены рэканструкцыяй сядзібы Агінскіх у Залессі. Як старшыня Нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА, ён зрабіў усё магчымае, каб маёнтак быў адноўлены і адроджаны. У 2003 годзе Уладзімір Рыгоравіч быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве. Дабіўся выдання перакладзеных з французскай мовы 4-х тамоў Мемуараў Міхала Клеафаса Агінскага «Гісторыя Польшчы і палякаў з 1788 па 1815 гг.». Завяшчаў музею-сядзібе М.К. Агінскага ўласную багатую калекцыю гістарычных карт XVII–XX стагоддзяў, якую збіраў шмат гадоў. 

       «У кожным куточку нашай сядзібы ёсць часцінка душы Шчаснага. Можна асобна расказваць пра музейныя рэчы, гісторыю іх з’яўлення. Практычна ў кожнай гісторыі будзе прысутнічаць асоба Уладзіміра Рыгоравіча. Пасля яго смерці сваякі перадалі нам у музей шмат яго асабістых рэчаў. Яны будуць у нас захоўвацца. Гэта наш гонар, - зазначыла дырэктар музея-сядзібы Людміла Градзіцкая. - У маёй памяці назаўсёды застанецца вобраз Уладзіміра Шчаснага. Акуратны, у прыгожым, добра адпрасаваным касцюме, з роўнай спінай. А як ён цудоўна выконваў паланэз – можна было любавацца»!

       Цікавы факт: у юнацтве Уладзімір Шчасны быў удзельнікам ансамбля песні і танца імя Агінскага. У складзе танцавальнай групы выконваў паланэз, “Смаргонскія абаранкі” і іншыя кампазіцыі. З таго часу імя Міхала Клеафаса суправаджала Уладзіміра Рыгоравіча на працягу жыцця. 

       Сваімі ўспамінамі пра Уладзіміра Шчаснага падзялілася Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізія Вергэтэр. Яны пазнаёміліся на балі ў Залессі ў верасні 2019 года і пасля гэтага мелі стасункі. «Ён паказаў аўстрыйцам, у тым ліку і мне, што ў Беларусі так цэняць танцы і танцавальную культуру. Аўстрыйскі баль немагчымы без паланэза. Праўда, што такое сапраўдны паланэз, я даведалася толькі тут, на балі ў Залессі. Уладзімір Шчасны быў элегантным партнёрам па танцах і выдатным знаўцам гісторыі роду Агінскага», - адзначыла Алаізія Вергэтэр. 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform