На гэтым тыдні камісія райвыканкама праводзіць аб’езд школ і дашкольных навучальных устаноў з мэтай праверыць іх гатоўнасць да новага навучальнага года. Узначаліў камісію намеснік старшыні райвыканкама Ігар Счасны.
Члены камісіі аглядалі будынкі, спартыўныя пляцоўкі, прышкольную тэрыторыю на прадмет арганізацыі грамадскай бяспекі, а таксама якасць праведзенага рамонту, гатоўнасць ацяпляльнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд. Асаблівая ўвага надаецца бяспецы для выхаванцаў устаноў на спартыўных пляцоўках, у спартзалах, выкананню санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў з мэтай мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання каранавірусу.
У сераду, 22 ліпеня, камісія агледзела Войстамскую і Сыраваткінскую базавыя школы, СШ у Вішневе і Жодзішках, СШ №2 г. Смаргоні, гімназію, дзіцячыя садкі №8 і №9. Папярэднія прадпісанні і рэкамендацыі ў гэтых установах выкананы, на ўхіленне асобных недахопаў яшчэ ёсць час.