Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

10 июля 2020 г.
Фонд “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” вызначыў новыя прыярытэты

Прайшло чарговае пасяджэнне праўлення Смаргонскага мясцовага дабрачыннага фонда “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага”. Са справаздачай выступіла дырэктар фонда Ала Шыцікава, якая паведаміла таксама аб сваім сыходзе з пасады дырэктара фонду.

У прыватнасці выступоўца адзначыла, што амаль за дзесяць гадоў існавання, фонд выканаў сваю галоўную мэту ў папулярызацыі творчасці слыннага грамадскага дзеяча і кампазітара М. К. Агінскага і пошуках шляхоў для адраджэння яго сядзібы ў Залессі. За гэты час фонд «Паўночныя Афіны М. К. Агінскага» ініцыяваў і браў удзел у шматлікіх праектах, накіраваных на захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага, фарміраванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва з міжнароднымі фондамі і арганізацыямі ў справе аднаўлення палацава-паркавага ансамбля сядзібы ў Залессі і папаўненні фондаў Залесскага музея-сядзібы. Актывісты фонду ўнеслі значны ўклад у падтрымку дзелавых і творчых ініцыятыў мясцовага насельніцтва дзеля рашэння сацыяльна-эканамічных і экалагічных задач раённага маштабу.

За асабісты ўклад у станаўленне фонду і папулярызацыю спадчыны М. К. Агінскага намеснік старшыні Смаргорнскага райвыканкама Ігар Шчасны ўзнагародзіў Алу Шыцікаву Падзячным пісьмом Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

Член праўлення мясцовага дабрачыннага фонду Таццяна Ражэва выказала сваё бачанне далейшай дзейнасці фонда. На яе думку, гэта грамадская арганізацыя - добрая платформа для больш шырокага ахопу тэрыторый нашага раёна з багатай культурна-гістарычнай спадчынай.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

НОВЫЙ САЙТ

foksmorgon.by

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

ТУРИЗМ МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОРТАЛ БЕЛАРУСИ НАЦИОНАЛЬНОЕ АГЕНСТВО ПО ТУРИЗМУ ...
Открыть раздел ТУРИЗМ
Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
The LineAct Platform