25 верасня 1765 года нарадзіўся слынны сын беларускай зямлі Міхал Клеафас Агінскі. Кожны год да святкавання ўгодкаў гаспадара “Паўночных Афін” у сядзібе старанна рыхтуюцца. Сёлета, якраз 25 верасня, адбылося адкрыццё адрэстаўраванай альтанкі Амеліі.
Гэты прыгожы аб’ект захаваўся з часоў гаспадара сядзібы. А цяпер займеў адноўлены выгляд. Дырэктар музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага Людміла Градзіцкая заўважыла, што альтанка стане месцам, дзе будуць ладзіцца канцэрты і экскурсіі.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.