Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

29 августа 2019 г.
“Пейзаж нельга пісаць без мэты, толькі за тое, што ён прыгожы. У ім павінна быць гісторыя чалавечай. Ён павінен быць гукам, які адказвае сардэчным пачуццям. Гэта цяжка выказаць словам, гэта падобна да музыкі на кончыку пяра”, – словы мастака Канстанціна Каровіна  сталі своеасаблівым лейтматывам для ўдзельнікаў міжнароднага пленэру, які праходзіў у Залессі, у музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага.

Пленэр у межах праекта “Актуалізацыя і ўзнаўленне Еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы” сабраў мастакоў з Літвы і Беларусі. Кожны творца змог знайсці тэмы і матывы, сугучныя яго ўспрыманню “Паўночных Афінаў”.

У пленэры ўдзельнічала 8 мастакоў. Чатыры – з літоўскага боку: рэктар Вільнюскай акадэміі мастацтваў Ева Скаўроне, прафесар з Каўнаскага інстытута дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рычардас Барткявічус, дацэнт Вільнюскай акадэміі мастацтваў Жывіле Ясуцітэ і дырэктар дзіцяча-юнацкага клуба Аляксандрас Возбінас. Беларускі бок прадстаўлялі прафесар Віктар Нямцоў і дацэнт Віктар Барабанцаў з Беларускай акадэміі мастацтваў, настаўнік выяўленчага мастацтва Вілейскай гімназіі Эдуард Мацюшонак і кіраўнік студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага Дома культуры Галіна Бяганская-Сушко.

IMG_1324.JPG

IMG_1325.JPG

27 жніўня ў музеі-сядзібе адбылася ўрачыстасць, на якой ўдзельнікі пленэра прадставілі свае работы і падзяліліся ўражаннямі. Эдуард Мацюшонак зазначыў, што ёсць мясціны, адкуль хочацца найхутчэй з’ехаць. Ёсць тыя, дзе не хочацца спыняцца. А з Залесся з’язджаць наогул не хочацца, настолькі тут утульна і прыемна.

IMG_1252.JPG

IMG_1253.JPG

“Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Міхал Клеафас Агінскі цікавіўся жывапісам і сабраў у залескім палацы калекцыю графікі сярэдневяковых майстроў, - зазначылі вядучыя імпрэзы. – У якасці партрэцістаў Агінскі заўсёды наймаў найбольш вядомых мастакоў з Варшавы і Вільні – Джузэпэ Грасі, Франсуа Ксаўе Фабра, Юзафа Аляшкевіча. Сам Міхал Клеафас нядрэнна маляваў, і яго талент перадаўся дзецям.

Залеская сядзіба з самага пачатку свайго існавання вабіла прафесійных мастакоў. Самай першай і значнай работай была і застаецца графічны малюнак “Залессе на Літве. 1822 год”, які стварыў сакратар Міхала Клеафаса Агінскага Леанард Ходзька. На ім – сядзіба пасля завяршэння будаўніцтва. Гэты малюнак нават паслужыў узорам пры рэстаўрацыі сядзібы”.

На ўрачыстасць у Залессе прыехаў  Вітас Руткаўскас, дырэктар музея гісторыі культуры  Агінскіх, які размяшчаецца ў жывапісным мястэчку Рэтавас, былой уласнасці Агінскіх. Літоўскі госць выказаў захапленне ад таго, якімі высокімі тэмпамі развіваецца залескі музей.

IMG_1280.JPG

IMG_1284.JPG

Віталі прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. Канцэртныя нумары публіцы прадставілі і мясцовыя артысты, і з Літвы. 

IMG_1262.JPG

IMG_1309.JPG

IMG_1306.JPG

IMG_1293.JPG

Восем цікавых, аўтарскіх твораў мастакі падарылі Залескаму музею-сядзібе. А самі накіраваліся ў Літву. Неўзабаве ў свае абдымкі мастакоў возьме палац Тышкевіча і яго краявіды.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

Выборы президента Республики Беларусь 2025 года

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

Места памяти, которые должен посетить каждый

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

-

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси

ТУРИЗМ МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОРТАЛ БЕЛАРУСИ НАЦИОНАЛЬНОЕ АГЕНСТВО ПО ТУРИЗМУ ...
Открыть раздел ТУРИЗМ
Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform