Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

04 декабря 2018 г.
Услаўленне прыгажосці прыроды роднага краю пачну радкамі Якуба Коласа:

войстом.jpgВобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што ж маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы, нядолі,

Поўныя сумнай красы?

Вельмі прыгожыя, шчымліва прыгожыя радкі, як і сама наша прырода. Не кідкая, зыркая, а менавіта шчымлівая, нават цнатлівая, якая ніколі не стамляе вока. Наадварот, супакойвае чалавека, робіць яго больш уражлівым і далікатным.

Словы прыгажосці і любові да роднага краю скіраваны ў бок маёй малой радзімы, у невялічкую вёсачку Сялец, што ў ваколіцах Войстама.

Як сказала адна мая добра знаёмая паэтка, вёска як вёска, нічога асаблівага. Ах, каб яна толькі магла ўявіць, як памылялася! У маёй роднай вёсачцы – непаўторнае рамонкава-васільковае паветра, над ёю аблокі-ветразі непастаянныя ў сваіх вандроўках па небе. Толькі тут душа вызваляецца ад нябачных акоў і адпраўляецца ў палёт.

Вёсачка валодае вялізнай канцэнтрацыяй намоленай энергетыкі. Цудоўныя зарніцы, спакойны заход сонца з яго адвечным “дабранач”. Як родная маці, найпрыгажэйшая ва ўсім свеце для сваіх дзетак, так і родны кут наймілейшы. Ён нібыта жывы Божы храм.

Родны кут. Мне балюча, што вёска страціла сваю першапачатковасць, сваю цішыню, воблік святла працы і непрыкметных будняў, без якіх не бывае святаў. Толькі цяпер я разумею, што вёсачка была для мяне не толькі нечым запаветным, але і кладзезем сумленнасці і добразычлівых адносін паміж людзьмі. Была захавальніцай традыцый і народных промыслаў. І самае галоўнае – захавальніцай непаўторных аўтэнтычных песень.

Як жа мне цяпер вас не хапае, мае мілыя жанкі, з вашымі песнямі. Здаецца, хоць бы ненадоўга вярнуцца назад, туды, у далёкае маленства.

Глыбокае пачуццё павагі да ўсяго роднага павінна быць уласціва кожнаму з нас. Перш за ўсё – да роднай мовы, свайго народа, сярод якога мы жывём. Да яго традыцый і творчасці. І сярод мітуслівых дзён жыцця неабходна адкрыць для самога сябе галоўнае: нішто не вяртаецца назад, кожная хвіліна на вагу золата.

Еднасць з прыродай вельмі важная для чалавека. Яна, прырода, як ніхто зразумее і падтрымае цябе, дасць разумную параду і падкажа выйсце сваім ціхім роздумам. Вучыцеся яе разумець.

Вера ВАЙЦЮЛЬ.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. 



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform