Народны лялечны тэатр “Батлейка”, што працуе пры Залескім Доме культуры, сёлета адзначае 35 гадоў з дня свайго стварэння. З нагоды юбілею ў Заслескім ЦДК адбылася ўрачыстасць, якая сабрала ўсіх, хто на разных этапах меў дачыненне да лялечнага тэатра. Пачэсным госцем стаў адзін з яго заснавальнікаў - Аляксандр Лось - чалавек, пры якім тэатр атрымаў імя народнага.
Як адзначыла падчас свята вядучы метадыст па тэатральнаму жанру ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Аліцыя Рабцава, залеская батлейка з’яўляецца адным з лепшых творчых калектываў нашай вобласці. Яго кіраўніку і артыстам госці жадалі цікавага пошуку, творчых поспехаў і новых здзяйсненняў.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.