Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

31 октября 2018 г.
Да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны

Розныя людзі па-рознаму будуць ацэньваць такую з’яву, як братанне паміж салдатамі варагуючых бакоў падчас Першай сусветнай вайны. Для адных – гэта праяўленне салідарнасці прадстаўнікоў прыгнечаных класаў, якія не па сваёй волі вымушаны аддаваць жыцці за інтарэсы класаў пануючых. Для іншых – гэта здрада, парушэнне воінскай дысцыпліны. Яшчэ нехта скажа, што братанне – гэта такі хітры спосаб варожай разведкі без перашкод пранікнуць у размяшчэнне праціўніка і сабраць там важныя для сябе звесткі.

Я не буду выказваць сваё меркаванне, перакажу лепш пункт гледжання аднаго з відавочцаў. Успаміны камуніста Мікалая Аганесава пра першае (па словах аўтара) братанне, якое адбылося пад Крэвам, я знайшоў у савецкай газеце “Камсамольская праўда” за 15 жніўня 1967 года, таму зразумела, як ацэньвае падзею герой успамінаў. І няхай чытач сам выбірае, згаджацца з ім ці не. Асабіста для мяне – гэта ўсяго толькі каштоўны краязнаўчы матэрыял пра адну з падзей нашай гісторыі.

БРАТАННИ.jpg 

Гэта было ў пачатку лета 1917 года. Пад Крэвам немцы збілі рускі самалёт, які рабіў карэкціроўку артылерыйскай стральбы па тылавых умацаваннях праціўніка. Самалёт упаў паміж нямецкімі і рускімі акопамі першай лініі. Дапамагчы лётчыку Казакову і назіральніку Ганчарову, якія маглі застацца жывымі, перашкаджалі нямецкія снайперы. Дачакаўшыся змяркання, вырашылі накіраваць да самалёта фельчара Залкінда і аўтара ўспамінаў - старшыню салдацкага камітэта авіяатрада Мікалая Аганесава.

З акопаў першай лініі можна было назіраць, як да рэчкі, што была на нейтральнай тэрыторыі, спускаліся з кацялкамі і рускія, і нямецкія пехацінцы. Было зацішша паміж баямі, і неяк само па сабе, без дамоўленасці, усталявалася, што салдаты з супрацьлеглых акопаў не стралялі ў тых, хто прыходзіў да рэчкі набраць вады. Здаралася, салдаты абменьваліся некалькімі словамі і нават чым-небудзь з няхітрага салдацкага скарбу.

Аганесаў і Залкінд, узяўшы кацялкі, таксама накіраваліся да рачулкі. Фельчар добра валодаў нямецкай мовай, і байцам удалося завязаць з салдатамі супрацьлеглага боку гутарку.

Падчас гутаркі Аганесаў і Залкінд папрасілі немцаў даставіць ім са збітага самалёта рускіх авіятараў. Тыя згадзіліся. Як потым высветлілася, Ганчароў загінуў, а Казакоў быў цяжка паранены. Нямецкія санітары аказалі параненаму першую дапамогу, а пасля даставілі яго на насілках да рускіх акопаў. Разам з санітарамі на рускія пазіцыі прыйшла і вялікая група салдатаў. Яны былі прыняты без варожасці. Наадварот, скарыстаўшы адсутнасць афіцэраў, салдаты двух бакоў разгаварыліся аб тым, што вайна нікому не патрэбна, што іх рабочыя і сялянскія рукі засумавалі па мірнай працы, што і адны, і другія прыйшлі сюды не па сваім жаданні, а па волі ўладароў і палітыкаў.

Яшчэ адна падобная з’ява мела месца на тым жа ўчастку фронту ўжо восенню таго ж года. Гэтым разам братанне прайшло на больш высокім узроўні і мела канкрэтныя вынікі. Падзея зафіксавана і ў нямецкіх, і ў расійскіх крыніцах.

Такім чынам, 27 лістапада 1917 г. міністэрства замежных спраў Германіі атрымала паведамленне пра тое, што пачаліся братанні на расійска-нямецкім фронце з 67-й дывізіяй рускіх на поўдзень ад возера Нарач і з “батальёнам” смерці рускай 69-й дывізіі на поўдзень ад Крэва.

У данясенні начальніка 69-й пяхотнай дывізіі палкоўніка Нямчынава камандзіру 38-га армейскага корпуса ад 14(27) лістапада больш падрабязна расказваецца пра тую падзею: “На ўчастку ўдарнага батальёна ў раёне в. Навасёлкі батальённы камітэт з афіцэрамі выходзіў для перамоў аб міры. Немцы прынялі салдата і афіцэра, якія пабывалі ў штабе палка і дывізіі, дзе атрымалі ўмовы перамір’я на 3 месяцы за подпісам генерала фон Андрыяні... Па гэтай умове стральба спынялася з 22 гадзін учарашняга дня” (гэта значыць, 26 лістапада па новым стылі). На наступны дзень па патрабаванні дывізіённага камітэта начальнік дывізіі падпісаў пасведчанне салдатам – прадстаўнікам часцей дывізіі для перамоў з немцамі аб перамір’і на ўсім участку фронту, які займала дывізія.

Пакуль палітыкі вырашалі, як з большай выгадай для сябе завяршыць баявыя дзеянні, самі ваенныя спынялі іх без усялякіх аддаленых умоў. Бо вайна сапраўды ўсім абрыдла.

Аляксандр КАМІНСКІ.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

Выборы президента Республики Беларусь 2025 года

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

Места памяти, которые должен посетить каждый

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

-

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси

ТУРИЗМ МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОРТАЛ БЕЛАРУСИ НАЦИОНАЛЬНОЕ АГЕНСТВО ПО ТУРИЗМУ ...
Открыть раздел ТУРИЗМ
Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform