Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

22 октября 2018 г.
Год малой радзімы: Родны куток – Войстам
Спускаецца дарога, падобная на змейку. Хутка вымалюецца мая родная вёсачка Войстам. Спачатку мехстан, затым ферма, майстэрня. Дарога падымаецца на невялікую горку: з левага боку невялікі вадаём, каля якога заўжды стаяць некалькі машын аматараў рыбнай лоўлі. Далей упрыгожвае наваколле сваёй веліччу касцёл. Адразу прыгадваюцца каталіцкія святы, калі ўсёй сям’ёй збіраліся ў бацькоўскім доме: сёстры, зяці, дзеці. Захавалася шмат фота-здымкаў, вось, напрыклад, зробленыя гадоў 15 таму на Вялікдзень. Так прыемна паглядзець на твары знаёмых людзей.

Войстом.jpg

Крыху далей стаіць будынак маёй роднай школы. Тут цяпер сельскі клуб і бібліятэка. Мая першая настаўніца Соф’я Канстанцінаўна Пішчака. Помню свой самы дрэнны ўчынак у другім класе. У дамашнім заданні па беларускім чытанні быў верш на памяць пра агарод. Я яго чамусьці не вывучыла, у школу не пайшла, а дома сказала, што не будзе настаўніцы. А вечарам настаўніца прыйшла да нас, каб папытацца, чаму мяне не было ў школе. З таго часу мінула 55 гадоў, а мне ўсё сорамна.

У далёкія 60-70 гады ладзіліся цудоўныя вечары сустрэчы аднакласнікаў. Мы вельмі стараліся сабраць адрасы выпускнікоў, пасылалі ім прыгожыя запрашэнні.

На мерапрыемства прыязджалі былыя вучні, узрост якіх часам быў за 60 і больш гадоў. А як цікава і эмацыянальна праходзілі тыя сустрэчы! Прыязджалі Генадзь Пашкоў, Іван Шчуроўскі, Вольга Горбач, Аляксандр Барысевіч і іншыя. Якая музыка лілася, якія песні пад акардэон яны спявалі! Зараз такога ў нашай вёсцы няма. Толькі па юбілейных датах мы ладзім сустрэчы летам і па-за школай, бо нашай школы даўно няма, ды і былых выпускнікоў усё менш і менш…

Некалі ў нашай вёсцы было шмат магазінаў. Цяпер усе аб’яднаны ў адзін. Мая мама Соф’я Путырская адпрацавала тут усё жыццё, а мне і сёння землякі часам выказваюць словы падзякі за яе працу.

Па прамой – вуліца, дзе я нарадзілася. Цяпер яна самая прыгожая, шырокая, адноўленая. Тут знаходзіцца новая трохпавярховая школа. Недалёка і мая родная хатка. Вялікія грушы ў двары прыкрывалі заўжды яе ад сонца і ветру. Таты майго даўно няма ў жывых, а мама ўсё адно доўга яшчэ трымала кароўку, бо ведала, што прыедуць тры дачкі, зяці і дапамогуць. Бралі мы ў некага коніка, вазілі сена. На фотаздымку, што зрабіў мой муж, той момант, калі мы, тры сястры, займаліся нарыхтоўкай кармоў для кароўкі.

Ужо год, як не стала нашай мамы. Звялася гаспадарка. Прадалі домік добрым людзям з Мала-дзечна. Новыя гаспадары шчыруюць каля яе, аднаўляюць, і маё сэрца радуецца, што гэта месца не закінутае і некаму прыносіць задавальненне.

Зоя РАІНІК.

Фота з сайта https://www.radzima.org/



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

Выборы президента Республики Беларусь 2025 года

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

Места памяти, которые должен посетить каждый

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

-

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси

ТУРИЗМ МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОРТАЛ БЕЛАРУСИ НАЦИОНАЛЬНОЕ АГЕНСТВО ПО ТУРИЗМУ ...
Открыть раздел ТУРИЗМ
Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform