Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

16 октября 2018 г.
Настаўніца Смаргонскай гімназіі Таццяна Манчак спяшалася ў выхадны дзень на старыя могілкі. Трэба было навесці парадак там, дзе пахаваны яе родныя. Жанчына добра папрацавала і была цалкам сабою задаволена. Азірнулася навокал. Колькі ж тут старых магіл! Каменныя помнікі зарастаюць мохам, многія з іх пакасіліся, а то і наогул паваліліся. Ці прыходзіць да іх хто? Ці ёсць каму запаліць тут свечку ў Дзень памяці? Неўзабаве яе ўвагу прыцягнула каменная пліта, падобная на магільны помнік. Пліта проста ляжала на зямлі, зарослая травой. Бачны літары. Цяжка разабраць словы, але некаторыя можна. З цяжкасцю разабрала, што пахаваны тут малады казак. Здаецца, поўна на могілках такіх закінутых магілак, але менавіта гэты помнік не даў пра сябе забыць. Таццяна Манчак звязалася з грамадскім аб’яднаннем “Беларускае казацтва” і расказала аб сваёй знаходцы.

IMG_9500.JPG

Казакі Мінскай казачай акругі прынялі гэтую навіну з вялікай удзячнасцю. Трэці раз яны знаходзяць на Беларусі падобныя магілы. У належны стан прыведзены месцы пахаванняў у вёсках Ручыца і Харкі Вілейскага раёна. Цяпер казакі адправіліся на смаргонскія могілкі. Устанавілі, што тут пахаваны ў 1902 годзе казак Першай сотні Трэцяга данскога казачага палка Цярэнцій Яжоў. 

Сапраўды, у тыя часы гэты казачы полк стаяў у Вільні, ахоўваючы заходнюю мяжу Расійскай імперыі. Але чаму маладога 24-гадовага хлопца не пахавалі ў той жа Вільні? Чаму не ў роднай Краснакуцкай станіцы на Кубані? Чаму Смаргонь? І яшчэ многа таямніц захоўвае ў сабе магіла Цярэнція Яжова. Напрыклад, каму ў тыя часы ставілі каменныя помнікі? Гэта ж столькі працы! Толькі высечы літары заняло не менш месяца. Што паспеў зрабіць малады мужчына за свой нядоўгі век, што так ушанавалі яго памяць? Загадкай з’яўляецца і прычына смерці. У архівах знайшліся звесткі, што памёр ён ад разрыву сэрца. У дваццаць чатыры гады? Што павінен быў убачыць вайсковец, каб не вытрымала сэрца? А можа, усё намнога прасцей – інфаркт, напрыклад? Невядома.

Гэтыя пытанні задавалі сабе казакі, стоячы ля адноўленай магілы. Зусім не па-асенняму грэла сонца, айцец Анатоль Рэзановіч чытаў малітву, роўна і хораша гарэла свечка. Сярод іншых слоў, выбітых на помніку, выдзялялася ёмкае “таварыш”. 

“Слова “таварыш” пайшло з Запарожскай сечы, - расказвае атаман Генадзь Жумянок. - Так казалі пра тых, хто цаною свайго жыцця ратаваў людзей. Гэта не проста слова для казакоў. І мне здаецца, што на помніку яно з’явілася невыпадкова”.

IMG_9484.JPG

Нечаканы сюрпрыз прысутным падрыхтаваў есавул Арцём Яфімаў. Ён знайшоў фота казакоў Трэцяга данскога казачага палка. Самае цікавае, што фота зроблена ў перыяд з 1910  па 1914 гады ў Смаргоні. А адправіў яго са службы на памяць сыну зямляк Цярэнція Яжова Мікалай Каршуноў. На фота – маладыя хлопцы. Ідэальная салдацкая выпраўка, заліхвацкія казацкія чубы. Маленькая картка - невялічкі кавалачак нашай з вамі гісторыі. А колькі яшчэ таямніц хавае смаргонская зямля?

IMG-151d179c20751ed96dc8bea22b1d192e-V.jpg

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара і з архіва.



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

Выборы президента Республики Беларусь 2025 года

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

Места памяти, которые должен посетить каждый

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

-

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Молодежь Беларуси

ТУРИЗМ МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОРТАЛ БЕЛАРУСИ НАЦИОНАЛЬНОЕ АГЕНСТВО ПО ТУРИЗМУ ...
Открыть раздел ТУРИЗМ
Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform