На раняшняй лінейцы дзеці сумесна з выхавальнікамі дамовіліся ўвесь дзень размаўляць па-беларуску. Было цяжка, але ўсе стараліся выказваць свае думкі і пачуцці на роднай мове.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды ў казачнай віктарыне “Я ведаю беларускія казкі”. Гульня-пошук “Скарбы Роднай старонкі” дапамагла дзецям нагадаць гісторыю роднага горада Смаргоні. На свежым паветры дзейнічала гульнявая пляцоўка “Беларускія забавы”, дзе дзеці актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях.
Папоўніць веды пра прыроду роднага краю, пра быт і жыццё беларускага народа дапамагла гульня-падарожжа “Беларусь мая сінявокая”. У канцы дня адбылася дыскатэка “Бугі-вугі на беларускі лад”, дзе дзеці спрабавалі танцаваць беларускія народныя танцы.
Які цудоўны дзень! Якая прыгожая родная мова!