18 июля 2018 г.
Ад 4 ліпеня 2018 года дзясяткі валанцёраў з усёй Беларусі працуюць у Крэве, на археалагічных раскопах на тэрыторыі мясцовага Гарадзішча, якія ладзяцца Мясцовым дабрачынным фондам «Крэўскі замак» і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.
Перад даследчыкамі стаіць пытанне, першапачатковая Літва была балцкай ці славянскай? І раскопы ў Крэве дакладна паспраыяюць пошукам адказу. Сярод апошніх знаходак — металічны пярсцёнак, час вырабу якога яшчэ трэба высвятліць, рэшткі ганчарных вырабаў.
Майстар-клас па ганчарстве ад Сяргей Бандарэнкі з Чухноў.
Пасля палявых даследванняў ля вечаровага вогнішча валанцёры бавяць час разам з беларускімі музыкамі, паэтамі і краязнаўцамі, удзельнічаюць у экскурсіях па Крэва і мясцовасці. У Крэве ўжо выступілі Андрэй Хадановіч, Аляксей Жбанаў, Андрусь Такінданг, Раман Яраш, Таццяна Грынкевіч, капэла «На таку» з танцамі пад гармонік.
Ля копіі Крэўскага замка ў Чухнах.
Па Крэве — з краязнаўцам Аляксандрам Камінскім.
Краязнаўца Аляксандр Камінскі правёў правільным шляхам па Крэве, Аляксей Друпаў падзяліўся таемнымі сцяжынкамі Першай сусветнай у мястэчку.
Валанцёры завіталі ў госці да мясцовага мастака-кераміста Сяргея Бандарэнкі ў вёску Чухны: паглядзелі на макет Крэўскага замка у маштабе 1:10, зрабілі дэкаратыўныя гліняныя «пагонькі», паблукалі па новым каменным лабірынце.
Пра тое, як папрацавалі археолагі ў Крэве летась, «Рэгіянальная газета» пісала тут.
Выступленне гасцей.
Вандроўкі па мясцінах Першай сусветнай.
Фотаздымкі забяспечаныя Вольгай Сямашкай.