Міні-квэст “У пошуках страчаных правоў” правялі ў гімназіі работнікі раённай бібліятэкі. У ім удзельнічалі вучні пачатковых класаў, якія адпачываюць у летнім прышкольным лагеры.
Хлопчыкі і дзяўчынкі шукалі пялёсткі ад кветкі шчасця, на якіх былі запісаны правы. А дапамагалі ім у гэтым казачныя героі. На сцэне была паказана інсцэніроўка казак “Ліса, Заяц і Певень”, “Зайкава хатка”. Асабліва спадабаліся дзецям баі пеўняў.
Адна з мэтаў гэтага мерапрыемства – прыцягнуць вучняў малодшык класаў у раённую бібліятэку, дзе працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, у якім можна атрымаць неабходную юрыдычную кансультацыю.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.