Другі раз будзе праводзіцца адкрыты міжнародны конкурс салістаў імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Маладзечанскім каледжы мастацтваў. Летась сваё выканальніцкае майстэрства аспрэчвалі навучэнцы духавога аддзелення. Сёлета ў красавіку будуць спаборнічаць струннікі. Генеральнай рэпетыцыяй стала выступленне будучых удзельніц конкурсу, сярод якіх і выпускніца Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў, а цяпер студэнтка 4 курса каледжу Аляксандра Грыгор’ева.
Высокае выканальніцкае майстэрства і гатоўнасць годна прадставіць сваё валоданне інструментам прадэманстравалі выхаванкі педагогаў Ірыны Абрампальскай і Віктара Маліцкага: Наталля Агеенка, Яна Мучынская, Юлія Хромец з дапамогай канцэртмайстараў Вольгі Сярдзюк і Марыі Лі.