Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

НОВОСТИ / АНОНС

13 марта 2018 г.
УРЫЎКІ З ТРЫЛОГІІ “ВІЛЕНСКІ ТРЫПТЫХ” (у гэтым урыўку аўтар ад імя 6-гадовага хлопчыка расказвае пра паездку разам з бацькам з Маладзечна ў Залессе і далей у маёнтак свайго дзеда - Паніззе. Назвы гэтых населеных пунктаў ён змяніў: Маладзечна –  Мястэчка, Залессе – Станцыя, Паніззе – Ніжаны). 

   …Маці, ведучы пастаянны бой з бацькам, вечны бой, такі ж, якім была барацьба Абачаў са сваім лёсам, пакідала мястэчка і, падобная ў гэтым да птушкі, калі тая адчуе павеў вясны, вярталася туды, адкуль выйшла душой і целам: яна вярталася ў Ніжаны. А, вяртаючыся ў Ніжаны, здаралася, не забірала мяне з сабой, i тады я разам з бацькам чакаў, не спускаючы вочы з дзвярэй. А калі станавілася ясна, што маці вярнулася ў матачнікі той адзінай пушчы, у якой пасвіўся вечны голад і прарэзліва крычалi  птушкі, тады мы з бацькам ішлі на вакзал і, сеўшы ў апошні момант у вагон, імчалі наперад.

   І вось праз паўгадзіны цягнік выкідаў нас на маленькай станцыі, якая ўпіралася ў хваёвыя лясы і цяністыя паркі магнацкай сядзібы, на станцыі, паглыбленай – як у возера – у векавыя таполі, што дакраналіся сваім бляшаным лісцем да сонца, якое павольна і сыпка драбілася ў іх, як залаты жвір. (маецца на увазе чыг. станцыя Залессе Смаргонскага раёна і гiстарычная сядзiба кампазiтара Мiхала Клеафаса Агiнскага - Т.К.)

   Злева, там, дзе знаходзіліся Ніжаны, у нізіне, якая ішла ўслед за звілістай рэчкай, распрасціраліся квяцістыя і разнатраўныя лугі, поўныя шчаўя і чартапалоху, канюшыны і прыземістых лоз. Бацька браў мяне на плечы і, седзячы высока, як на кані, абдымаючы нагамі бацькаву шыю і прадчуваючы хуткую сустрэчу, падчас якой маці захоча ўзнагародзіць мяне за разлуку – я адчуваў сябе лёгкім, як пёрка, і адчуваў, што сэрца маё на момант спыняецца, нібы жадаючы адпачыць перад той хвілінай, прыходу якой я чакаў так  доўга.

   Мой Божа, Ніжаны, гэтыя схаваныя ў ліпах і вольхах, гэтыя  глядзячыя у ставы і ручаі Нiжаны, якія абуджаліся разам з прылятаючым птаствам, а паміралі з апошнім крыкам дзікай гусі, гэтыя Ніжаны, што ляжалі нізка пад высокім небам – тут была мая сапраўдная калыска, тут было месца маіх трыумфаў і паражэнняў! Толькі тут я мог зразумець таямніцу катастрофы роду Абачаў, тут мог пранікнуць і ў Жубровічаў.

  Я ўваходзiў ў Ніжаны, як скрыпка ў знойдзены футляр. Тут свет шчыльна прылягаў да мяне, і толькі тут я мог адчуваць тую свабоду, якая вяла мяне на абрывістыя сцежкі і загадвала адкрываць незнаёмыя сусветы.

                                                                            ІІ

(хлопчык з бацькамі едзе на брычцы са станцыі Залессе паўз сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Паніззе)

       …Брычка павольна калыхалася ў глыбокіх каляінах, потым званіла спіцамі па дарозе, роўнай, як ток, пакрываючыся тоўстым слоем пылу, густога, як найтанчэйшая мука. Я глядзеў на парк, які мы міналі, такi велізарны і высокі, як быццам дрэвы ў ім былі шматпавярховыя, і мне здавалася, што я бачу, як па парку прагульваецца снежнавалосы магнат з вясёлкай паланеза над галавой. I калі ён ужо выпрабаваў яго ў той гармоніі, якая павінна была выратаваць ад хаосу, магнат падносіў да скроні доўгі пісталет, каб разбурыць увесь свет разам з гармоніяй, якая аказалася недастаткова гарманічнай і не змагла выратаваць яго ад буры пачуццяў да той, што была больш, чым здароўе. Так, напэўна, узнік паланез, які зваўся “Развітанне з Радзімай”.

    Але вось, праехаўшы праз вымашчаную тонкімі бярвёнамі грэблю, што вілася між цёмным і густым алешнікам і падмоклым лугам, з якога выстаўлялі свае залатыя вочкі купальніца i запозненая лотаць, а яшчэ перад гэтым абмінуўшы ставы, паўнаводныя і бяздонныя, як моры, на берагах якіх пасвіўся лянівы статак з аслепленым бугаём, які грозна пастукваў шырокай дошкай – я бачыў два маёнтачкі, схаваныя за дрэвамі.

ПРАЦЯГ БУДЗЕ

Пераклад ТАЦЦЯНЫ КЛЯШЧОНАК

Фота Zalesse.by, Smorgon.org і Globus.tut.by



Вернуться в раздел НОВОСТИ / АНОНС

Государственный флаг Республики Беларусь

2024 – Год качества

Сморгонский районный исполнительный комитет

-

-

-

ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ

ЛЕТО-2024

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Войстаме

Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках

Сморгонь туристическая

ФОК Сморгонь

-

VETLIVA

Туристический портал о Беларуси

Мой город

Открой свой город в смартфоне

Календарь событий на 2024 г

Топ-5 региона

Газета

grodnovisafree

Защита прав потребителей

Портал рейтинговой оценки

Контакты

8 (01592) 4-20-81
sport@foksmorgon.by

г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а
Открыть контакты

Отдел спорта и туризма Сморгонского райисполкома Адрес : 231042, Гродненская область, г. Сморгонь, ул. П. Балыша, 4а. E-mail: sport@foksmorgon.by Начальник: 8 -01592-41840 Приемная:...
Открыть раздел КОНТАКТЫ
ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАНАдминистративная процедура по регистрации иностранных граждан и лиц без гражданства, временно пребывающих в Республике Беларусь (далее – иностранцы), осуществляется в...
Открыть раздел ИНСТРУКЦИЯ РЕГИСТРАЦИИ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН
БЕЛАРУСКІ ПРАФЕСІЙНЫ САЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ, ІНФАРМАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ вул.Савецкая,4-27 , 230023, г....
Открыть раздел ПРОФСОЮЗ
Сайт МАЛАХОВСКИЙ Максим Владимирович Начальник Управления спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета Родился 21.08.1980 в г. Могилев Образование высшее....
Открыть раздел Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома
Сайт Ковальчук Сергей Михайлович Министр спорта и туризма Республики Беларусь Приемная: Главный специалист - Сафонова Жанна Геннадьевна т....
Открыть раздел Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
The LineAct Platform