У першы дзень зімы ў Залессі на Смаргоншчыне адкрылі новую дзіцячую пляцоўку. Вырашылася важная для многіх маладых сямей праблема – з'явілася яшчэ адно месца адпачынку і гульні для дзетак на свежым паветры.
Пляцоўка побач са школай з’явілася па ініцыятыве актыўных мясцовых жыхароў, якія згенерыравалі ідэю і знайшлі патрэбнае фінансаванне. Неабыякавая вясковая супольнасць можа вырашаць многія пытанні разам!
по материалам сайта:zalesse.by