У настаўнікаў вакацый не бывае. Вось і для выкладчыцы інфарматыкі гімназіі Святланы Жук летні час стаў перыядам напружанай, але цікавай творчай работы. А ў выніку яе дзейнасці з’явіўся віртуальны музей, спасылку на які можна знайсці на сайце гімназіі ў раздзеле “Выхаваўчая работа”. Клацнуўшы на http://sviat1975.wixsite.com/museum-gymn, кожны жадаючы далучыцца да скарбаў гэтай школьнай установы.
Такая віртуальная крыніца інфармацыі была задумана для азнаямлення больш шырокай аўдыторыі з гісторыяй краю, экспазіцыяй, выставамі і асобнымі экспанатамі народнага музея гімназіі. Кантэнт пастаянна папаўняецца і абнаўляецца. У розных рубрыках можна знайсці карысныя звесткі пра гісторыю стварэння музея, прачытаць водгукі наведвальнікаў, даведацца пра шматлікія мерапрыемствы, што ладзяцца тут пры актыўным удзеле кіраўнікоў Ядвігі Красоўскай і Ларысы Рогач, іх юных памочнікаў і выкладчыкаў гімназіі.
Яшчэ адна навіна чакае наведвальнікаў музея. Гэта 3D-панарама экспазіцыі, якую стварыла настаўніца хіміі і адначасова дасведчаны ў пытаннях інфарматыкі спецыяліст Вольга Грышан.
Такім чынам, летні канікулярны перыяд аказаўся вельмі плённым для народнага музея гімназіі.
Настаўніца інфарматыкі Святлана ЖУК апавядае пра асаблівасці віртуальнага музея яго кіраўніцам Ларысе РОГАЧ і Ядвізе КРАСОЎСКАЙ.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
по материалам сайта:www.shliah.by