Аргкамітэт запрашае спонсараў да ўдзелу ў свяце.
У рамках падрыхтоўкі да фестывалю аргкамітэт аб’яўляе конкурсы: на лепшы лагатып “Смаргонскіх абаранкаў”, на лепшыя сувеніры – сярод народных майстроў, а таксама сярод усіх жадаючых – фотаконкурс “Смаргонь – сталіца абаранкаў”.
Падчас мерапрыемства будуць праведзены наступныя конкурсы:
- на лепшы гандлёвы і выставачны павільёны;
- на самую цікавую хлебную скульптуру з выкарыстаннем абаранкаў;
- конкурс-дэгустацыя хлебабулачных вырабаў (абаранкаў).
Умовы правядзення ўсіх вышэйназваных конкурсаў у хуткім часе будуць апублікаваны на сайтах райвыканкама і газеты “Светлы шлях”.
Аргкамітэт фестывалю.